Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мох, , м.

Споравая расліна без каранёў і кветак, якая сцелецца або расце прама ў вільготных мясцінах, на дрэвах, камянях.

  • Абрасці мохам (разм.) — апусціцца, пасці маральна.

|| прым. мохавы, , махавы, , імховы, , імшаны, і мшаны.

моц, , ж.

  1. Трываласць, мацунак.

    • М. тканіны.
    • М. жалеза.
  2. Фізічная сіла.

    • М. рук.
  3. Праяўленне чаго-н.; сіла, ступень гэтага праяўлення.

    • Набрацца моцы.
  4. Магутнасць, сіла.

    • М. Узброеных сіл.
  5. Насычанасць, канцэнтрацыя.

    • М. тытуню.
  6. У спалучэнні з асабовай формай дзеяслова, прыметніка або займенніка (часцей з прыназоўнікам) выражае найвышэйшую ступень праяўлення дзеяння.

    • Крычаць на ўсю м.

моцна...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  1. моцны (у 4 знач.), напр. моцнадзейны, моцнарадыёактыўны, моцнатокавы (спец.), моцнафакусіруючы;
  2. вельмі, у высокай ступені, напр. моцнавільготны, моцнавязкі, моцназабруджаны, моцнасалёны;
  3. з вялікай колькасцю чаго-н., напр. моцнагалінасты, моцнажалезісты, моцнапорысты.

моцны, .

  1. Трывалы, такі, які цяжка парваць, разбіць, зламаць.

    • М. лёд.
    • М. арэх.
    • Моцныя сувязі (перан. надзейныя).
  2. Здаровы, дужы.

    • М. арганізм.
  3. Устойлівы, трывалы.

    • Моцная дружба.
  4. Значны па ступені свайго праяўлення, моцы, велічыні.

    • М. сон (глыбокі).
    • Моцна (прысл.) пакахаць каго-н.
  5. Не разбаўлены, канцэнтраваны.

    • М. раствор (рэзкі).
  6. Багаты, заможны, з вялікім дастаткам (разм.).

    • М. калгас.
  7. перан. Дасведчаны, вопытны, з добрымі ведамі.

    • М. вучань.

  • Моцнае слоўца — лаянка, грубыя словы.

|| наз. моцнасць, .

мочавыдзяленне, , н. (спец.).

Працэс выдзялення мачы з арганізма.

|| прым. мочавыдзяляльны, .

мочаны, .

Прыгатаваны шляхам мачэння.

  • Мочаныя яблыкі.

мочапалавы, , (спец.).

Які мае адносіны да мачавой і палавой сістэмы арганізма.

мочаспусканне, , н. (спец.).

Тое, што і мочавыдзяленне.

|| прым. мочаспускальны, .

мочка, , ж.

Ніжняя мясістая частка вуха.

|| прым. мочкавы, .

мошаст, , м. (уст.).

Крэп, аксаміт.

|| прым. машастовы, .

  • Шапкі насілі з машастовымі аколышкамі.