моцны,
-
Трывалы, такі, які цяжка парваць, разбіць, зламаць.
- М. лёд.
- М. арэх.
- Моцныя сувязі (
перан. надзейныя).
-
Здаровы, дужы.
- М. арганізм.
-
Устойлівы, трывалы.
- Моцная дружба.
-
Значны па ступені свайго праяўлення, моцы, велічыні.
- М. сон (глыбокі).
- Моцна (
прысл. ) пакахаць каго-н.
-
Не разбаўлены, канцэнтраваны.
- М. раствор (рэзкі).
-
Багаты, заможны, з вялікім дастаткам (
разм. ).- М. калгас.
-
перан. Дасведчаны, вопытны, з добрымі ведамі.- М. вучань.
Моцнае слоўца — лаянка, грубыя словы.
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)