моц назоўнік | жаночы род

  1. Трываласць, мацунак.

    • М. тканіны.
    • М. жалеза.
  2. Фізічная сіла.

    • М. рук.
  3. Праяўленне чаго-н.; сіла, ступень гэтага праяўлення.

    • Набрацца моцы.
  4. Магутнасць, сіла.

    • М. Узброеных сіл.
  5. Насычанасць, канцэнтрацыя.

    • М. тытуню.
  6. У спалучэнні з асабовай формай дзеяслова, прыметніка або займенніка (часцей з прыназоўнікам) выражае найвышэйшую ступень праяўлення дзеяння.

    • Крычаць на ўсю м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)