Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

меліярацыя, , ж.

Сістэма мерапрыемстваў, накіраваных на паляпшэнне зямель шляхам асушэння або арашэння.

|| прым. меліярацыйны, .

мелка, у знач. вык.

Пра нязначную глыбіню.

  • Тут зусім м.

  • Мелка плаваць (разм. неадабр.) — не мець дастатковых даных (ведаў, вопыту, здольнасцей), каб здзейсніць што-н.

мелка...

Першая частка складаных слоў у знач. мелкі, напр. мелкаводны, мелкадонны.

мелкаводдзе, , н.

  1. Нізкі ўзровень вады ў рацэ, возеры і пад.

  2. Участак ракі, возера з невялікай глыбінёй.

мелкаводны, .

Неглыбокі, з нізкім узроўнем вады (пра вадаёмы).

  • М. канал.

|| наз. мелкаводнасць, .

мелкі, .

  1. Які мае невялікую глыбіню.

    • Мелкае возера.
    • Мелкае свідраванне.
  2. З нізкімі краямі, з меншай глыбінёй у параўнанні з іншымі аднароднымі прадметамі.

    • Мелкая талерка.

|| наз. мелкасць, .

мелодыка, , ж.

  1. Вучэнне аб мелодыі.

  2. Заснаваная на пэўнай мелодыі пабудова музычнага твора, верша.

    • М. верша.

|| прым. меладычны, .

мелодыя, , ж.

Мілагучная паслядоўнасць гукаў, якая ўтварае музычнае адзінства, напеў.

|| прым. меладычны, .

мель, , ж.

Неглыбокае месца ў рацэ або моры, небяспечнае для суднаходства.

  • Сесці на м. (таксама перан. трапіць у нязручнае, цяжкае становішча).

мелькам, прысл.

У самы кароткі час, бегла.

  • М. зірнуць.