Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

лясніцтва, , н.

Участак лесу як гаспадарчая адзінка, а таксама ўпраўленне, якое ведае гэтым лясным участкам.

ляснічы, , м.

Кіраўнік лясніцтва, спецыяліст па лясной гаспадарцы.

ляснічыха, , ж.

Жонка ляснічага.

ляснуцца, ; зак. (разм.).

Моцна стукнуцца аб што-н.

  • Л. рукой аб вушак.

ляснуць, ; зак.

  1. гл. ляскаць.

  2. каго і па чым. Ударыць рукой па твары, целе.

    • Л. па плячах.
  3. перан. Прапасці марна, згінуць (разм.).

    • Усё нажытае раптам ляснула.

лясун, , м.

У славянскай міфалогіі: лясны дух, чалавекападобная казачная істота, якая жыве ў лесе.

лясы

Тачыць лясы (разм.). Займацца пустымі размовамі.

  • Цэлыя дні лясы точаць.

лятаць, ; незак.

Тое, што і ляцець (у 1 знач., але з той розніцай, што лятаць абазначае дзеянне, якое паўтараецца ці адбываецца ў розных кірунках).

|| наз. лятанне, .

|| прым. лятальны, .

  • Л. апарат.

ляток, , м.

  1. Адтуліна ў вуллі для вылету пчол.

  2. Адтуліна ў доменнай печы, праз якую прапускаецца метал або шлак.

лятун, , м. (разм.).

  1. Той, хто добра лятае, скача.

  2. Той, хто часта мяняе месца працы ў сувязі з асабістай выгадай.

|| ж. лятуха, .