Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

конаўка, , ж.

Металічная пасудзіна з ручкай для піцця вады.

|| прым. конавачны, .

кондар, , м.

Вялікая драпежная птушка сямейства грыфаў з голай галавой і шыяй, якая корміцца пераважна падлай.

конегадовец, , м.

Спецыяліст па конегадоўлі.

конегадоўля, , ж.

Развядзенне коней як галіна жывёлагадоўлі.

|| прым. конегадоўчы, .

  • Конегадоўчая гаспадарка.

конік, , м.

Насякомае, якое скача і стракоча крыламі.

|| прым. конікавы, .

конка, , ж.

Да ўвядзення трамвайнага руху: гарадская рэйкавая дарога, па якой хадзілі вагоны на коннай цязе, а таксама вагон такой дарогі.

|| прым. коначны, .

конкурс, , м.

Спаборніцтва, мэтай якога з’яўляецца выдзяленне лепшых яго ўдзельнікаў, лепшых работ.

  • К. музыкантаў імя П.Чайкоўскага.
  • Аб’явіць к. на лепшую п’есу.
  • Не прайсці па конкурсу на пасаду.

|| прым. конкурсны, .

конна, прысл.

Вярхом, на кані.

  • Прыехаць к. ў брыгаду.

конна...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  1. які мае адносіны да каня, коней, напр. коннаартылерыйскі, коннамеханізаваны, коннаспартыўны;
  2. які ажыццяўляецца з удзелам коней, напр. коннаакрабатычны, коннабалетны, коннасувязны;
  3. які мае адносіны да конегадоўлі, напр. конназаводскі, конназаводства.

коннагвардзеец, , м.

  1. Той, хто служыць у гвардзейскай кавалерыі.

  2. У царскай арміі: ваеннаслужачы лейб-гвардыі коннага палка.

|| прым. коннагвардзейскі, .