Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

вальс, ✂, м.

Плаўны танец трохдольнага размеру, а таксама музыка ў рытме такога танца.

|| прым. вальсавы, ✂.

вальсава́ць, ✂; незак.

Танцаваць вальс.

  • Лёгка в.

вальта́ж, ✂, м.

Устарэлая назва напружання электрычнага току.

|| прым. вальтажны, ✂.

вальтме́тр, ✂, м.

Прыбор для вымярэння электрарухальнай сілы і напружання ў электрычным ланцугу.

вальфра́м, ✂, м.

Хімічны элемент, тугаплаўкі метал серабрыстага колеру.

|| прым. вальфрамавы, ✂.

вальцава́ць, ✂; незак. (спец.).

Пракатваць, прапускаць паміж вальцамі.

  • В. ліставое жалеза.

|| наз. вальцоўка, ✂.

|| прым. вальцовачны, ✂.

вальцо́вы, ✂.

Абсталяваны вальцамі або зроблены пры дапамозе вальцоў.

  • В. млын.
  • В. памол.

вальцо́ўка, ✂, ж. (разм.; спец.).

  1. гл. вальцаваць.

  2. Машына, якой вальцуюць.

вальцо́ўшчык, ✂, м.

Рабочы, які абслугоўвае вальцовачныя машыны.

|| ж. вальцоўшчыца, ✂.

ва́льцы, ✂, м.

Прэс у выглядзе двух або некалькіх цыліндраў, валкоў або конусаў, якія верцяцца ў розных напрамках і служаць для пракаткі, драблення чаго-н.

|| прым. вальцовы, ✂.

  • В. станок.