Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

упарыцца, ; зак.

  1. Дайсці да гатоўнасці ў выніку парання.

    • Буракі ўпарыліся.
  2. Спацець ад напружанай дзейнасці, цяжкай працы.

    • У. на рабоце.
  3. Пра каня: пакрыцца потам, узмыліцца ад гонкі.

    • Конь упарыўся.

|| незак. упарвацца, .

упарыць, ; зак.

  1. Парачы, згатаваць, давесці да патрэбнага стану.

    • У. рэпу.
  2. Увагнаць у пот цяжкай, напружанай працай.

    • Гэта работа мяне ўпарыла.
  3. Загнаць (каня) да поту, узмыліць.

|| незак. упарваць, .

упасвіць, ; зак.

  1. Змагчы пасвіць.

    • Гэты малы адзін не ўпасе кароў.
  2. перан. Упільнаваць, дагледзець (разм.).

    • У. куранят.
  3. Адкарміць на падножным корме (разм.).

упаўзці, ; зак.

Улезці, забрацца куды-н. паўзком.

  • Жук упоўз у шчыліну.

|| незак. упаўзаць, .

упаўнаважанне, , н.:

  • па ўпаўнаважанню (афіц.) — па даверанасці.

    • Дзейнічаць па ўпаўнаважанню (чыім-н. або каго-н.).

упаўнаважаны, , м.

Афіцыйная асоба, якая дзейнічае на падставе якіх-н. паўнамоцтваў.

  • У. фінансавага аддзела.

|| ж. упаўнаважаная, .

упаўнаважыць, ; зак.

Даць паўнамоцтвы на што-н.

  • У. на вядзенне перагавораў.

|| незак. упаўнаважваць, .

упацелы, .

Спацелы.

  • Прыбег у. хлопчык.

упачатку, прысл.

Спярша, спачатку.

  • У. былі адны перажыванні.

упаяць, ; зак.

Урабіць, уставіць паяннем.

|| незак. упайваць, .

|| наз. упайка, і упайванне, .