Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прасвяціць, ✂; зак.

Прапусціць праз каго-, што-н. прамяні, святло для даследавання ўнутранасці.

  • П. лёгкія.

|| незак. прасвечваць, ✂.

|| наз. прасвечванне, ✂.

праседзець, ✂ і прасядзець, ✂; зак.

  1. Правесці які-н. час седзячы або прабыць дзе-н. (дзе можна сядзець).

    • П. у гасцях да поўначы.
  2. Працерці або праціснуць доўгім сядзеннем (разм.).

    • П. штаны.
    • П. крэсла.

|| незак. праседжваць, ✂.

|| наз. праседжванне, ✂.

прасека, ✂, ж.

Дарога, вузкая паласа ў лесе, лесапарку, ачышчаная ад дрэў.

прасеяцца, ✂; зак.

  1. Ачысціцца, прайшоўшы праз сіта, рэшата.

  2. Пра сыпучае: прасыпацца праз што-н.

|| незак. прасейвацца, ✂ і прасявацца, ✂.

|| наз. прасейванне, ✂ і прасяванне, ✂.

прасеяць, ✂; зак.

  1. што і чаго. Ачысціць, прапускаючы праз сіта, рэшата.

    • П. муку.
  2. Правесці які-н. час, сеючы што-н.

|| незак. прасейваць, ✂ і прасяваць, ✂.

|| наз. прасейванне, ✂ і прасяванне, ✂.

прасёлак, ✂, м.

Грунтавая дарога паміж невялікімі населенымі пунктамі.

|| прым. прасёлачны, ✂ і прасёлкавы, ✂.

прасіцель, ✂, м. (уст.).

Асоба, якая звяртаецца з просьбай, з прашэннем да каго-н. ці куды-н.

  • Прыём прасіцеляў.

|| ж. прасіцелька, ✂.

|| прым. прасіцельскі, ✂.

прасіцца, ✂; незак.

  1. Прасіць аб дазволе зрабіць што-н., адправіцца куды-н.

    • П. на каток.
  2. Пра дзяцей: прасіць дазволу адправіць натуральную патрэбу.

    • П. на гаршчок.
  3. Прасіць прабачэння, спагады, дапамогі і пад. (разм.)

    • — Адпусціце мяне, не мучце! — просіцца хлопчык.
  4. перан. Быць гатовым да чаго-н., вельмі прыдатным ля чаго-н. (разм.).

    • Пейзаж так і просіцца на палатно.

|| наз. папрасіцца, ✂.

прасіць, ✂; незак.

  1. каго (што), чаго, аб кім-чым і з інф. Звяртацца да каго-н. з просьбай аб чым-н.

    • П. дапамогі.
    • П. літасці.
  2. каго (што) за каго (што), аб кім (чым). Клапаціцца аб кім-н., заступацца за каго-н.

    • П. за таварыша.
  3. Запрашаць, зваць.

    • П. гасцей за стол.
  4. Назначаць цану (разм.).

    • Колькі просіш за хату? (якая цана?).
  5. Жабраваць (уст.).

    • П. міласціну.

|| зак. папрасіць, ✂.

праскакаць, ✂; зак.

  1. Прабегчы, праехаць наўскач, скачкамі якую-н. адлегласць, цераз што-н. або мінуўшы што-н.

    • Праскакалі коннікі.
  2. Правесці які-н, час скачучы.