Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прышчавець, ; незак. (разм.).

Пакрывацца прышчамі.

|| зак. апрышчавець, .

прышчаміць, ; зак.

Заціснуць, зашчаміць.

  • П. кату лапу.

|| незак. прышчамляць, .

прышчапіць, ; зак.

  1. Зрабіць перасадку часткі жывой расліны (чаранок, вочка) на тканку другой расліны, каб перадаць пэўныя ўласцівасці.

  2. Увесці ў арганізм вакцыну для папярэджвання ці вылечвання якой-н. хваробы.

    • П. воспу.
  3. перан., каму. Прымусіць засвоіць, зрабіць прывычным.

    • П. культурныя звычкі.

|| незак. прышчэпліваць, .

|| наз. прышчэпка, і прышчэпліванне, .

|| прым. прышчэпачны, .

  • Прышчэпачныя кампаненты.

прышчэп, , , м. і прышчэпа, , ж.

Прышчэпленая расліна.

прышчэпак, , м. (спец.).

Чаранок расліны, які перасаджваецца на тканку іншай расліны для надання ёй новых уласцівасцей.

прышчэпка, , ж.

  1. гл. прышчапіць.

  2. Заціскачка для прымацавання да вяроўкі павешанай бялізны.

прышыўны, .

Які прышываецца, не прышпільны.

  • Прышыўныя манжэты.

прышыць, ; зак.

  1. Шыючы, прымацаваць.

    • П. гузік.
  2. Прымацаваць, прыбіць (спец.).

    • П. дошку.
  3. перан., каму. Ілжыва прыпісаць што-н., абвінаваціць у чым-н. (разм. неадабр.).

    • П. справу.

|| незак. прышываць, .

|| наз. прышыванне, і прышыўка, .

прышэлец, , м.

  1. Прышлы, не тутэйшы чалавек.

  2. часцей У навуковай фантастыцы: іншапланецянін, які прыляцеў на Зямлю.

    • Прышэльцы з космасу.

|| ж. прышэліца, .

прышэптваць, ; незак. (разм.).

Суправаджаць якое-н. дзеянне шэптам.

|| наз. прышэптванне, .