прышчапіць, ✂; зак.

  1. Зрабіць перасадку часткі жывой расліны (чаранок, вочка) на тканку другой расліны, каб перадаць пэўныя ўласцівасці.

  2. Увесці ў арганізм вакцыну для папярэджвання ці вылечвання якой-н. хваробы.

    • П. воспу.
  3. перан., каму. Прымусіць засвоіць, зрабіць прывычным.

    • П. культурныя звычкі.

|| незак. прышчэпліваць, ✂.

|| наз. прышчэпка, ✂ і прышчэпліванне, ✂.

|| прым. прышчэпачны, ✂.

  • Прышчэпачныя кампаненты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)