Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

выхаванец, , м.

Той, хто выхоўваецца ці навучаецца дзе-н.

  • В. Беларускага універсітэта.
  • В. сувораўскага вучылішча.

|| ж. выхаванка, .

выхаванне, , н.

  1. гл. выхаваць.

  2. Навыкі паводзін, прывітыя сям’ёй, школай, асяроддзем, якія праяўляюцца ў грамадскім і асабістым жыцці.

    • Добрае в.

выхаваны, .

Які выдзяляецца добрым выхаваннем, умее добра паводзіць сябе.

  • Выхаваныя дзеці.
  • В. чалавек.

|| наз. выхаванасць, .

выхавацель, , м.

Тое, што і выхавальнік.

|| ж. выхавацелька, .

выхаваць, ; зак.

  1. каго (што). Вырасціць, даўшы адукацыю, навучыўшы паводзіць сябе.

    • В. дзяцей.
    • В. кадры інтэлігенцыі.
  2. Шляхам сістэматычнага ўздзеяння, уплыву сфарміраваць чый-н. характар.

    • В. мужнага барацьбіта.
  3. што ў кім. Прывіць што-н. каму-н., усяліць што-н. у каго-н.

    • В. у дзецях любоў да радзімы.

|| незак. выхоўваць, .

|| наз. выхаванне, .

  • В. дзяцей.
  • В. волі.
  • Узяць на в.

|| прым. выхаваўчы, .

  • Выхаваўчая работа.
  • В. працэс.
  • В. сродак.

выхад, , м.

  1. гл. выйсці.

  2. З’яўленне на сцэне дзеючай асобы.

  3. Месца, праз якое выходзяць.

    • Нара мае два выходы.
    • Запасны в.
  4. перан. Спосаб выйсця з якога-н. становішча.

  5. Колькасць вырабленага прадукту (спец.).

    • В. круп першым гатункам.

|| прым. выхадны, .

  • Выхадная роля (нязначная, другарадная роля ў тэатральным прадстаўленні).
  • В. прадукт.

выхадзец, , м.

  1. Прышэлец, перасяленец з іншай краіны.

    • В. з Іспаніі.
  2. Той, хто перайшоў з аднаго сацыяльнага асяроддзя ў другое.

    • В. з сялян.

выхадзіць1, ; зак. (разм.).

  1. Абысці пехатой многія мясціны.

    • В. усе навакольныя лясы.
  2. без дапаўнення. Прахадзіць які-н. час.

    • Выхадзі ў палавіну дня.
  3. Дабіцца чаго-н., доўга або неаднаразова ходзячы.

    • Нічога мы там не выхадзілі.

|| незак. выходжваць, .

выхадзіць2, ; зак. (разм.).

Клопатамі дапамагчы выгадаваць, выспець, выздаравець.

  • В. раненага.
  • В. малады сад.

|| незак. выходжваць, .

выхадка, , ж.

Учынак, які парушае агульныя нормы паводзін.

  • Непрыстойная в.