Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

унаследаваць, ; зак.

  1. гл. наследаваць.

  2. Атрымаць якую-н. уласцівасць, якасць ад бацькоў, ад папярэдніх пакаленняў.

    • У. характар бацькі.

унесці, ; зак.

  1. Прынесці ўнутр.

    • У. рэчы ў дом.
  2. Заплаціць.

    • У. плату.
  3. Перадаць на чыё-н. меркаванне.

    • У. прапанову ў прэзідыум.
  4. Уключыць, дабавіць.

    • У. змены ў праект пастановы.
    • У. кампост у глебу.
  5. Выклікаць, зрабіць.

    • У. жвавасць у размову.
    • У. разлад у сям’ю.

|| незак. уносіць, .

|| наз. унясенне, .

універмаг, , м.

Скарачэнне: універсальны магазін.

  • Цэнтральны ў.

|| прым. універмагаўскі, .

універсал, , м.

Работнік, які валодае ўсімі прыватнымі спецыяльнасцямі ў сваёй прафесіі.

  • Слесар-у.
  • Канструктар-у.

універсалізаваць, ; зак. і незак. (кніжн.).

Абагульніць (-няць), зрабіць (рабіць) агульным, універсальным; распаўсюдзіць (-джваць) на многае, многіх.

  • У. падрыхтоўку спецыялістаў.

|| наз. універсалізацыя, .

універсалізм, , м. (кніжн.).

Валоданне разнастайнымі ведамі, звесткамі, навыкамі.

універсаліі, , ж. (спец.).

Сукупнасць паняццяў, агульных для ўсіх ці многіх моў, але такіх, якія ў іх выражаюцца па-рознаму.

  • У. лексіка-семантычнага плана.
  • Дэдуктыўныя і індуктыўныя моўныя у.

універсальны, .

  1. Разнастайны, які ахоплівае многае.

    • Універсальныя веды.
    • У. спецыяліст.
  2. З разнастайным прызначэннем, для разнастайнага выкарыстання.

    • У. інструмент.
    • У. станок.

|| наз. універсальнасць, .

універсам, , м.

Скарачэнне: універсальны магазін самаабслугоўвання — магазін, які гандлюе харчовымі таварамі і некаторымі таварамі гаспадарчага прызначэння.

|| прым. універсамаўскі, .

універсітэт, , м.

  1. Вышэйшая навучальная і навуковая ўстанова з рознымі прыродазнаўча-матэматычнымі і гуманітарнымі аддзяленнямі (факультэтамі).

    • Беларускі дзяржаўны у.
  2. Назва навучальных устаноў па павышэнню навукова-палітычных ведаў, адукацыі ў якой-н. галіне.

    • Вячэрні у.
    • У. культуры.

|| прым. універсітэцкі, .