Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

цынкаграфія, ✂, ж.

  1. Выраб фотамеханічным спосабам цынкавых клішэ для друку.

  2. Прадпрыемства або цэх па вырабу такіх клішэ.

|| прым. цынкаграфскі, ✂ і цынкаграфічны, ✂.

цынкіт, ✂, м.

Мінерал чырвонага колеру, цынкавая руда, якая служыць для атрымання цынку.

|| прым. цынкітны, ✂.

цыноўка, ✂, ж.

Шчыльная плеценая рагожа з лыка, трыснягу і пад. для падсцілкі на падлогу, для ўпакоўкі.

|| прым. цыновачны, ✂.

цынубель, ✂, м.

Гэбель з зубчастым жалязкам, прызначаны для нанясення шурпатасці на драўляныя часткі пры склейванні.

|| прым. цынубельны, ✂.

цыпель, ✂, м.

Востры, у форме кліна выступ на чым-н.

  • Ц. ключа.
  • Падняцца на самы ц. гары.

|| памянш. цыплік, ✂.

|| прым. цыпельны, ✂.

цыпка, ✂, ж. (разм. ласк.).

Курыца.

|| памянш. цыпачка, ✂.

цыпкі​1, ✂, н. (разм.).

Дробныя трэшчынкі, шурпатасць і чырвань на скуры рук і ног, што з’яўляюцца ў выніку абветрывання.

цыпкі​2:

  • на цыпках (хадзіць) або на цыпкі (стаць) — на кончыках (або на кончыкі) пальцаў ног.

цыравальны, ✂.

Які служыць для цыравання.

  • Цыравальныя ніткі.

цыравальшчык, ✂, м.

Той, хто займаецца цыраваннем; майстар па цыраванню.

|| ж. цыравальшчыца, ✂.

|| прым. цыравальшчыцкі, ✂.