Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

тупа...

Першая частка складаных слоў у знач. тупы, напр. тупавугольны, тупагаловы, тупаморды.

тупагаловы, ✂ (разм.).

Тупы, разумова абмежаваны, някемлівы.

|| наз. тупагаловасць, ✂.

тупаніна, ✂ і тупатня, ✂, ж. (разм.).

  1. Тупанне нагамі, гукі гэтага тупання.

  2. Хаджэнне па розных інстанцыях у сувязі з вырашэннем якой-н. справы.

    • Тупаніны было на цэлы тыдзень.

тупаносы, ✂.

  1. З шырокім або тоўстым носам, дзюбай (пра жывых істот).

    • Т. сабака.
  2. З тупым, шырокім носам, наском (пра прадметы).

    • Тупаносыя чаравікі.

тупат, ✂, м.

Стук, шум ад удараў ног аб цвёрдую паверхню чаго-н. пры хадзьбе, бегу і пад., а таксама самі такія ўдары.

  • Чуўся конскі т.

тупацець, ✂; незак.

  1. Часта і моцна тупаць нагамі пры хадзьбе, бегу і пад.

  2. Часта стукаць, тупаць нагамі аб падлогу, зямлю.

|| наз. тупаценне, ✂.

тупаць, ✂; незак.

  1. Стукаць, біць нагой (нагамі) аб зямлю, падлогу і пад.

    • Т. нагамі.
  2. Хадзіць (разм.).

    • Маці тупала каля печы.

|| аднакр. тупнуць, ✂.

|| наз. тупанне, ✂.

тупець, ✂; незак.

Станавіцца тупым (у 1, 3, 5 і 6 знач.).

  • Нажы тупеюць.
  • Погляд тупее.
  • Боль тупее.

|| зак. атупець, ✂.

|| прым. тупы, ✂.

тупік, ✂, м.

  1. Вуліца, якая не мае скразнога праходу, праезду.

    • Машына заехала ў т.
  2. Чыгуначны станцыйны пуць, злучаны з іншымі пуцямі толькі адным канцом.

    • Паравоз стаяў у тупіку.
  3. перан. Безвыходнае становішча, а таксама тое, што не мае перспектывы далейшага развіцця.

    • Вывесці гаспадарку з тупіка.
    • Перагаворы зайшлі ў т.

|| памянш. тупічок, ✂.

|| прым. тупіковы, ✂.

тупіцца, ✂; незак.

Становіцца тупым (у 1 знач.), тупейшым.

  • Сякера тупіцца.

|| зак. затупіцца, ✂ і ступіцца, ✂.