тупік, ✂, м.

  1. Вуліца, якая не мае скразнога праходу, праезду.

    • Машына заехала ў т.
  2. Чыгуначны станцыйны пуць, злучаны з іншымі пуцямі толькі адным канцом.

    • Паравоз стаяў у тупіку.
  3. перан. Безвыходнае становішча, а таксама тое, што не мае перспектывы далейшага развіцця.

    • Вывесці гаспадарку з тупіка.
    • Перагаворы зайшлі ў т.

|| памянш. тупічок, ✂.

|| прым. тупіковы, ✂.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)