Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

скрыўляцца, ✂; незак.

Тое, што і крывіцца.

скрыўляць, ✂; незак.

Тое, што і крывіць.

скрыць, ✂; зак.

Утаіць што-н. ад каго-н.

  • С. сваю радасць.

|| незак. скрываць, ✂.

скрычацца, ✂; зак.

Знемагчы ад крыку.

  • Унук скрычаўся.

скрышальны, ✂.

Тое, што і сакрушальны.

|| наз. скрышальнасць, ✂.

скрэбла, ✂, н.

  1. Тое, што і скрабніца.

  2. Лапатка для саскрэбвання чаго-н.

    • Зламаць с.

|| прым. скрэблавы, ✂.

скрэбці, ✂; незак.

  1. каго-што і без дапаўнення. Драпаць чым-н. вострым на паверхні.

    • С. падлогу.
    • Мыш скрабе за шпалерамі.
  2. Счышчаючы, дзерці чым-н. вострым, цвёрдым.

    • С. скавараду пяском.
    • С. снег.
  3. Чысціць, знімаць верхні слой (пра маладую гародніну, рыбу і пад.).

    • С. моркву.
    • С. рыбу.
  4. звычайна безас., перан. Хваляваць, трывожыць.

    • Цэлы дзень скрабе на душы.

|| аднакр. скрабянуць, ✂.

|| наз. скрабенне, ✂.

скрэбціся, ✂; незак.

Скрабучы, рабіць шум (гл. скрэбці ў 1 знач.).

  • У запечку скрабецца мыш.

скрэмзаць, ✂; зак. (разм.).

  1. Пакрыць рознымі штрыхамі, неакуратна спісаць.

    • С. чысты аркуш паперы.
  2. Зрабіць многа правак, закрэсліць у многіх месцах.

    • Рэдактар скрэмзаў артыкул.

скрэпер, ✂, м.

Землярыйна-транспартная машына для капання, перавозкі і ўкладкі грунту.

|| прым. скрэперны, ✂.