Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

скамянелы, .

  1. Які ператварыўся ў камень.

    • Скамянелае карэнне сасны.
  2. перан. Нерухомы, застылы, безжыццёвы.

    • С. позірк.
    • С. твар.

|| наз. скамянеласць, .

скамячыць, ; зак.

  1. гл. камячыць.

  2. перан. Скомкаць, сапсаваць.

    • С. даклад.

|| незак. скамечваць, .

скананне, , н.

Канец жыцця, смерць.

  • Да сканання — да апошняга ўздыху.

сканаць, ; зак.

Памерці (толькі пра чалавека).

  • Без яды можна і с.

скандал, , м.

  1. Падзея, учынак, якія ганьбяць яе ўдзельнікаў.

    • Палітычны с.
  2. Сварка з крыкам, лаянкай і пад.

    • У пятай кватэры зноў с.

скандалізаваць, ; зак. і незак. (кніжн.).

Скандальнымі паводзінамі выклікаць у каго-н. пачуццё няёмкасці, абурэння.

скандаліст, , м.

Той, хто пастаянна ўчыняе скандалы (у 2 знач.), хто схільны да сварак.

|| ж. скандалістка, .

скандаліцца, ; незак. (разм.).

Трапляць у скандальнае становішча.

|| зак. аскандаліцца, .

скандаліць, ; незак.

  1. Учыняць скандал (у 2 знач.); дэбашырыць.

  2. Знеслаўляць.

    • Старога бацьку не скандальце.

|| зак. наскандаліць, .

скандальны, .

  1. Які з’яўляецца скандалам (у 1 знач.), які ганьбіць каго-н.

    • Скандальная гісторыя.
  2. Які пастаянна робіць скандалы (у 2 знач.).

    • Скандальная асоба.
    • С. характар.
  3. Які мае адносіны да скандалу.

    • С. дзень.
    • Скандальная хроніка буржуазных газет (дзе апісана што-н. ганебнае).

|| наз. скандальнасць, .