Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рэгент, , м.

  1. Часовы правіцель манархічнай дзяржавы.

  2. Дырыжор хору, пераважна царкоўнага.

|| ж. рэгентка, .

|| прым. рэгенцкі, .

рэгіён, , м.

Вялікая вобласць, група суседніх краін або тэрыторыі, раёны, аб’яднаныя па якіх-н. агульных прыметах.

  • Геаграфічны р.
  • Эканамічны р.

|| прым. рэгіянальны, .

  • Рэгіянальнае пагадненне.

рэгістр, , м. (спец.).

  1. Спіс, пералік чаго-н., кніга для запісаў.

  2. Ступень вышыні голасу, музычнага інструмента.

    • Бас — голас нізкага рэгістра.
  3. У некаторых музычных інструментах: група труб або група язычковых аднолькавага тэмбру.

  4. Род рэгулятара, размеркавальніка ў машынах і прыборах.

    • Р. каманд у ЭВМ.
  5. Рад клавішаў у пішучай машынцы, у лічыльных і іншых машынах.

    • Верхні, ніжні р.
  6. Назва дзяржаўнага органа, які ажыццяўляе нагляд над будаўніцтвам і эксплуатацыяй суднаў.

    • Рачны р.
    • Марскі р.

|| прым. рэгістравы, .

рэгістраваць, ; незак.

Запісваць, адзначаць з мэтай уліку, сістэматызацыі, надання законнай сілы чаму-н.

  • Р. паступаючую дакументацыю.
  • Р. змены надвор’я.
  • Р. шлюб.

|| зак. зарэгістраваць, .

|| звар. рэгістравацца, .

|| зак. зарэгістравацца, .

|| наз. рэгістрацыя, і рэгістраванне, .

|| прым. рэгістрацыйны, .

рэгістратар, , м.

Службовая асоба, якая праводзіць рэгістрацыю каго-, чаго-н.

  • Р. карэспандэнцыі.

|| ж. рэгістратарка, .

|| прым. рэгістратарскі, .

рэгістратура, , ж.

Аддзел ва ўстанове, які займаецца рэгістрацыяй каго-, чаго-н.

рэгіянальны, .

  1. гл. рэгіён.

  2. Мясцовы, які мае адносіны да якой-н. вобласці, рэгіёна.

    • Рэгіянальныя асаблівасці.
    • Рэгіянальныя цэны.

рэгламент, , м.

  1. Правілы, якія рэгулююць парадак якой-н. дзейнасці.

    • Трымацца рэгламенту.
    • Р. пасяджэння.
    • Р. работы камісіі.
  2. Час, адведзены на сходзе для прамовы, выступлення.

    • Р. для прамоўцы — пятнаццаць мінут.

|| прым. рэгламентны, .

рэгламентаваць, ; зак. і незак. (кніжн.).

Падпарадкаваць (-коўваць) рэгламенту.

|| наз. рэгламентацыя, .

|| прым. рэгламентацыйны, .

рэглан, .

  1. Адзенне, у якога рукаў складае адно цэлае з плячом.

  2. нязм. Пра адзенне: такога крою.

    • Сукенка, куртка, паліто р.