Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прыватнаўласніцкі, .

Тое, што і прыватны (у 3 знач.).

  • Прыватнаўласніцкая гаспадарка.

прыватнік, , м. (разм.).

Прыватны гандляр, прадпрыемец.

|| ж. прыватніца, .

|| прым. прыватніцкі, .

прыватны, .

  1. Які з’яўляецца асобнай часткай чаго-н., не агульны, не тыповы.

    • П. вывад.
    • Заключэнне ад агульнага да прыватнага (наз.).
    • П. факт.
  2. Асабісты, не грамадскі, не дзяржаўны.

    • Прыватная тэлеграма.
    • Прыватная справа.
  3. Які належыць пэўнай асобе, не грамадству, не дзяржаве.

    • Прыватная ўласнасць.
    • П. заказ.
  4. Які мае адносіны да асабістага, індывідуальнага валодання, дзейнасці, гаспадаркі і адносін, якія адсюль вынікаюць.

    • Прыватнае жыццё.

  • Прыватная пастанова (спец.) — пастанова, якая выносіцца судом па пытанню, што не падлягае яго кампетэнцыі.

прыват-дацэнт, , м.

У вышэйшых навучальных установах да рэвалюцыі: пазаштатны выкладчык, роўны па званню дацэнту, а таксама асоба, якая мае гэта званне.

|| прым. прыват-дацэнцкі, .

прывезці, ; зак.

Даставіць, завезці.

|| незак. прывозіць, .

|| наз. прывоз, і прывозка, .

прывесіць, ; зак.

Прымацаваць у вісячым становішчы.

  • П. лямпу да столі.

|| незак. прывешваць, .

|| наз. прывешванне, .

прывеславаць, ; зак.

Наблізіцца, вяслуючы.

  • П. да берага.

|| незак. прывяслоўваць, .

прывесці, ; зак.

  1. Ведучы, памагчы дайсці.

    • П. дзяцей дадому.
  2. Паслужыць шляхам да чаго-н.

    • Сляды прывялі паляўнічых да нары.
    • Сцежка прывяла на паляну.
  3. перан., каго (што) да чаго. Давесці да якога-н. выніку, стаць прычынай чаго-н.

    • Новыя факты прывялі вучонага да важнага адкрыцця.
    • Усё гэта можа п. да вялікіх непрыемнасцей.
  4. каго-што ў што. Зрабіць што-н. (што ўказана назоўнікам).

    • П. ў захапленне.
    • П. прыгавор у выкананне.
    • П. ў належны выгляд.
  5. Даць прыплод, нарадзіць (разм.).

    • Свіння прывяла адзінаццаць парасят.
  6. Паведаміць для падмацавання чаго-н., напомніць.

    • П. выказванне вучонага.
    • П. прыклад.

|| незак. прыводзіць, .

|| наз. прывядзенне, і прывод, .

прыветлівы, .

Добразычлівы, гасцінны, ветлівы.

  • П. гаспадар.
  • Прыветліва (прысл.) сустрэць гасцей.

|| наз. прыветлівасць, .

прывід, , м.

  1. Вобраз каго-, чаго-н., што бачыцца ва ўяўленні.

    • Начныя прывіды.
  2. Ледзь акрэсленыя рысы чаго-н., контуры.

    • Аддаленыя прывіды зарыва.