прыватны, .

  1. Які з’яўляецца асобнай часткай чаго-н., не агульны, не тыповы.

    • П. вывад.
    • Заключэнне ад агульнага да прыватнага (наз.).
    • П. факт.
  2. Асабісты, не грамадскі, не дзяржаўны.

    • Прыватная тэлеграма.
    • Прыватная справа.
  3. Які належыць пэўнай асобе, не грамадству, не дзяржаве.

    • Прыватная ўласнасць.
    • П. заказ.
  4. Які мае адносіны да асабістага, індывідуальнага валодання, дзейнасці, гаспадаркі і адносін, якія адсюль вынікаюць.

    • Прыватнае жыццё.

  • Прыватная пастанова (спец.) — пастанова, якая выносіцца судом па пытанню, што не падлягае яго кампетэнцыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)