прывесці, ; зак.

  1. Ведучы, памагчы дайсці.

    • П. дзяцей дадому.
  2. Паслужыць шляхам да чаго-н.

    • Сляды прывялі паляўнічых да нары.
    • Сцежка прывяла на паляну.
  3. перан., каго (што) да чаго. Давесці да якога-н. выніку, стаць прычынай чаго-н.

    • Новыя факты прывялі вучонага да важнага адкрыцця.
    • Усё гэта можа п. да вялікіх непрыемнасцей.
  4. каго-што ў што. Зрабіць што-н. (што ўказана назоўнікам).

    • П. ў захапленне.
    • П. прыгавор у выкананне.
    • П. ў належны выгляд.
  5. Даць прыплод, нарадзіць (разм.).

    • Свіння прывяла адзінаццаць парасят.
  6. Паведаміць для падмацавання чаго-н., напомніць.

    • П. выказванне вучонага.
    • П. прыклад.

|| незак. прыводзіць, .

|| наз. прывядзенне, і прывод, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)