Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

праваздольны, ✂, ж. (афіц.).

Здольны ажыццяўляць якія-н. правы і адказваць за свае ўчынкі.

  • Праваздольная асоба.

|| наз. праваздольнасць, ✂.

правазіць, ✂; зак.

Правесці які-н. час, возячы каго-, што-н.

  • Цэлы дзень правазіў дровы.

правазнавец, ✂, м.

Тое, што і прававед, юрыст.

правазнаўства, ✂, н.

Сукупнасць юрыдычных навук, юрыспрудэнцыя.

|| прым. правазнаўчы, ✂.

правакаваць, ✂; незак.

  1. каго (што) на што. Падбухторваць на якія-н. дзеянні шляхам правакацыі (у 1 знач.).

  2. Рабіць правакацыю (у 2 знач.; спец.).

|| зак. справакаваць, ✂.

|| наз. правакаванне, ✂.

правакатар, ✂, м.

  1. Тайны агент, які дзейнічае шляхам правакацыі (у 1 знач.).

    • П. царскай ахранкі.
  2. Падбухторшчык, які дзейнічае са здрадніцкай мэтай.

    • П. вайны.

|| прым. правакатарскі, ✂.

правакацыя, ✂, ж.

  1. Здрадніцкія дзеянні, падбухторванне каго-н. да такіх дзеянняў, якія могуць прывесці да цяжкіх вынікаў.

    • Паддацца на правакацыю.
  2. Штучнае выкліканне якіх-н. прымет хваробы (спец.).

|| прым. правакацыйны, ✂.

правал, ✂, м.

  1. гл. праваліцца, -ць.

  2. Месца, якое правалілася, паглыбленне.

    • Глыбокі п. у гарах.
  3. перан. Поўная няўдача ў якой-н. справе.

    • П. планаў інтэрвентаў.
  4. перан. Адсутнасць яснага ўспрымання ўсяго навакольнага (пры некаторых хваробах, ап’яненні).

    • Правалы памяці.

|| прым. правальны, ✂.

правалаводзіцца, ✂; зак. (разм.).

Затраціць многа часу на што-н.

  • П. паўдня.

правалачы, ✂; зак. (разм.).

  1. Працягнуць волакам.

  2. Зацягнуць (нітку ў вушка іголкі).

|| незак. правалакаць, ✂.