Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

метчык, , м.

  1. Інструмент, якім робяць меткі, знакі.

  2. Той, хто ставіць меткі, знакі на чым-н.

метыл, , м.

Група з аднаго атама вугляроду і трох атамаў вадароду, якая ўваходзіць у састаў шэрагу арганічных злучэнняў.

|| прым. метылавы, .

  • М. спірт.

метыс, , м.

Нашчадак ад шлюбу людзей розных рас.

|| ж. метыска, .

|| прым. метысны, .

метэа...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  1. які мае адносіны да метэаралогіі, напр. метэастанцыя, метэацэнтр;
  2. які мае адносіны да даследаванняў зямной атмасферы, да метэаралагічных з’яў, напр. метэаслужба, метэазводка, метэаназіранні, метэаўмовы.

метэаралогія, , ж.

Навука аб фізічным стане зямной атмасферы і аб працэсах, што адбываюцца ў ёй.

|| прым. метэаралагічны, .

  • Метэаралагічная зводка.

метэаролаг, , м.

Спецыяліст у галіне метэаралогіі.

метэарыт, , м.

Цвёрдае касмічнае цела, якое нагадвае каменна-металічную масу, што падае на Зямлю з міжпланетнай прастора.

|| прым. метэарытны, і метэарычны, .

метэор, , м.

З’ява кароткай успышкі невялікага нябеснага цела, якое ўлятае ў зямную атмасферу з міжпланетнай прасторы.

|| прым. метэорны, .

  • М. дождж.