Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

домра, ✂, ж.

Струнны шчыпковы музычны інструмент з авальным корпусам.

|| прым. домравы, ✂.

домысел, ✂, м.

Здагадка, заснаваная на нічым не пацверджаных меркаваннях.

  • Пустыя домыслы.

донар, ✂, м.

Той, у каго бяруць кроў для пералівання або які-н. орган для перасадкі раненым, хворым.

|| прым. донарскі, ✂.

  • Донарская кроў.

донг, ✂, м.

Грашовая адзінка, якая функцыяніруе ў Рэспубліцы В’етнам.

донжуан, ✂, м.

Шукальнік любоўных прыгод, спакуснік жанчын [па імю літаратурнага героя].

|| прым. донжуанскі, ✂.

  • Донжуанскія паводзіны.

донжуанства, ✂, н.

Паводзіны, уласцівыя донжуану.

донка, ✂, ж.

Вуда для лоўлі рыбы са дна вадаёма.

  • Ставіць донкі.

|| прым. доначны, ✂.

донкіхот, ✂, м.

Фантазёр, які самааддана змагаецца за адцягненыя ідэалы дабра [ад імя героя рамана іспанскага пісьменніка Сервантеса].

  • Ці мала яшчэ сустракаецца донкіхотаў.

|| прым. донкіхоцкі, ✂.

донкіхотнічаць, ✂; незак.

Весці сябе як донкіхот.

|| наз. донкіхоцтва, ✂.

допінг, ✂, м.

Сродак, які штучна падбадзёрвае арганізм на кароткі час.

|| прым. допінгавы, ✂.