Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

высмажыць, ; зак.

Добра ўсмажыць.

  • В. мяса.

|| незак. высмажваць, .

высмактаць, ; зак.

Смокчучы, выцягнуць.

  • В. кроў з ранкі.
  • В. усе сокі з каго-н. (перан.).

|| незак. высмоктваць, .

высмаліць, ; зак. (разм.).

Знішчыць агнём, сонцам і пад., выпаліць.

  • Пажар высмаліў лес.
  • Спёка высмаліла траву на паплавах.

|| незак. высмальваць, .

высмеяць, ; зак.

Насмешкай паказаць адмоўныя адносіны да каго-, чаго-н.

  • В. мяшчанства.

|| незак. высмейваць, .

высокапастаўлены, .

Які займае высокае грамадскае або службовае становішча.

  • Высокапастаўленая асоба.

высокапрадукцыйны, .

Які вызначаецца вялікай, высокай прадукцыйнасцю.

  • Высокапрадукцыйная праца.

высокасць, , ж.

У дарэвалюцыйнай Расіі: тытулаванне членаў царскага дому (у спалучэнні з займеннікамі ваша, іх, яго, яе).

  • Яго в.

высокатаварны, .

Які выпускае, дае вялікую колькасць таварнай прадукцыі.

  • Высокатаварная гаспадарка.

высокі, .

  1. Вялікі па працягласці знізу ўверх або далёка размешчаны ў напрамку знізу ўверх; проціл. нізкі.

    • В. рост.
    • В. дом.
    • Высокія горы.
    • Жыць высока (прысл.).
    • В. лоб (вялікі).
  2. Значна большы за сярэднюю норму, за сярэдні ўзровень.

    • В. ціск крыві.
    • В. ўраджай.
    • Высокія тэмпы развіцця.
    • В. працэнт.
    • Высокая вада (на высокім узроўні).
  3. Выдатны па свайму значэнню, вельмі важны, пачэсны (кніжн.).

    • Высокая адказнасць.
    • В. гонар.
    • Высокая ўзнагарода.
    • В. госць.
  4. Поўны глыбокага значэння, незвычайны па свайму зместу (кніжн.).

    • Высокая ідэйнасць.
    • В. стыль.
  5. Вельмі добры.

    • Высокае майстэрства.
    • Кніга высокай вартасці.
    • Быць высокай думкі пра каго-н.
  6. Тонкі, гучны, які ўтвараецца ваганнямі вялікай частаты (пра гукі).

    • В. голас.
    • Высокая нота.

|| памянш. высокенькі, .

|| наз. вышыня, .

высоўны, .

Прыстасаваны для высоўвання.

  • Высоўная скрынка.