высокі,
-
Вялікі па працягласці знізу ўверх або далёка размешчаны ў напрамку знізу ўверх;
проціл. нізкі.- В. рост.
- В. дом.
- Высокія горы.
- Жыць высока (
прысл. ). - В. лоб (вялікі).
-
Значна большы за сярэднюю норму, за сярэдні ўзровень.
- В. ціск крыві.
- В. ўраджай.
- Высокія тэмпы развіцця.
- В. працэнт.
- Высокая вада (на высокім узроўні).
-
Выдатны па свайму значэнню, вельмі важны, пачэсны (
кніжн. ).- Высокая адказнасць.
- В. гонар.
- Высокая ўзнагарода.
- В. госць.
-
Поўны глыбокага значэння, незвычайны па свайму зместу (
кніжн. ).- Высокая ідэйнасць.
- В. стыль.
-
Вельмі добры.
- Высокае майстэрства.
- Кніга высокай вартасці.
- Быць высокай думкі пра каго
-н.
-
Тонкі, гучны, які ўтвараецца ваганнямі вялікай частаты (пра гукі).
- В. голас.
- Высокая нота.
||
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)