Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

выведаць, ✂; зак.

Разведаць што-н. такое, што трымаецца ў тайне.

  • В. тайны.
  • В. чые-н. намеры.

|| незак. выведваць, ✂.

вывезці, ✂; зак.

  1. Везучы, аддаліць, адправіць куды-н., за межы чаго-н.

    • В. бярвенне з лесу.
    • В. дзяцей за горад.
  2. Выручыць, дапамагчы выбрацца з цяжкага становішча (разм.).

    • Вывез шчаслівы выпадак.

|| незак. вывозіць, ✂.

|| наз. вываз, ✂ і вывазка, ✂.

|| прым. вывазны, ✂.

вывергнуты, ✂.

Пра горныя пароды: якія ўтварыліся ў выніку дзеяння вулканічных сіл.

  • Вывергнутыя горныя пароды.

вывергнуцца, ✂; зак. (кніжн.).

Вырвацца, выйсці знутры чаго-н.

  • Лава вывергнулася з вулкана.

|| незак. вывяргацца, ✂.

|| наз. вывяржэнне, ✂.

вывергнуць, ✂; зак. (кніжн.).

Выштурхнуць з сябе.

  • Вулкан вывергнуў лаву.

|| незак. вывяргаць, ✂.

|| наз. вывяржэнне, ✂.

вывернуцца, ✂; зак.

  1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Раскалываўшыся, выпасці, упасці.

    • Ад моцнага ветру вывернулася дрэва.
  2. Вывіхнуцца (разм.).

    • Рука вывернулася ў плячы.
  3. Перавярнуцца ўнутраным бокам наверх.

    • Вывернуліся рукавы кашулі.
  4. Спрытным рухам, паваротам выслізнуць, вызваліцца, абмінуць перашкоду.

    • В. з рук праціўніка.
  5. перан. Выйсці з цяжкага становішча (разм.).

    • В. з бяды.

|| незак. выварочвацца, ✂.

вывернуць, ✂; зак.

  1. што з чаго. Варочаючы, выняць, выцягнуць.

    • В. пень з коранем.
  2. Надаць неўласцівы паварот, вывіхнуць (разм.).

    • В. нагу.
  3. каго-што з чаго. Валячы, перакульваючы, выдаліць адкуль-н. (разм.).

    • В. вядро вады.
    • В. седака з калёс.
  4. Перавярнуць унутраным бокам наверх.

    • В. кішэні.
    • В. навалачку.

|| незак. выварочваць, ✂.

выверцець, ✂; зак. (разм.).

Разгарнуўшы, раскруціўшы, выняць.

  • В. харчы з хустачкі.

выверыць, ✂; зак.

Дасканала праверыць.

  • В. рукапіс.

|| незак. вывяраць, ✂.

|| наз. выверка, ✂.

вывесіць, ✂; зак.

  1. Павесіць для агульнага агляду, азнаямлення.

    • В. аб’яву.
  2. Павесіць на вольным паветры або ў памяшканні для прасушвання, праветрывання.

    • В. бялізну на дварэ.

|| незак. вывешваць, ✂.