Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

вар’я́цкі, .

  1. Уласцівы вар’яту, такі, як у вар’ята.

    • В. смех.
    • Вар’яцкія вочы.
  2. Прызначаны для вар’ята (разм.).

    • В. дом.
  3. Крайне безразважлівы, дзікі.

    • Вар’яцкія ідэі, планы.
  4. перан. Які характарызуецца крайняй ступенню праяўлення (па сіле, велічыні, напружанасці; разм.).

    • Вар’яцкая сіла.

вар’я́цтва, , н.

  1. Страта розуму, стан псіхічнага расстройства.

  2. Безразважнасць, неразумны ўчынак.

    • Дайсці да такога вар’яцтва.