Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

валту́зіць, ✂; незак. (разм.).

  1. Тармасіць, тузаць.

    • В. за рукаў каго-н.
  2. перан. Бесперастанку турбаваць.

    • В. па дробязных справах.

валтузня́, ✂, ж. (разм.).

Шумны бязладны рух.

  • За сцяной чулася нейкая в.

валу́й, ✂, м.

Жаўтавата-белага колеру грыб сямейства сыраежкавых з увагнутай ліпкай шапкай.

валу́н, ✂, м.

Вялікі камень—абломак горнай пароды.

|| прым. валунны, ✂.

валы́нка​1, ✂, ж.

Духавы народны музычны інструмент, зроблены з некалькіх трубак, устаўленых у скураны мяшок.

валы́нка​2, ✂, ж.

Зацяжная справа; важданіна.

  • Цягнуць валынку (марудзіць з ажыццяўленнем чаго-н.).
  • В. з рэцэнзіяй.

вальдшнэ́п, ✂, м.

Тое, што і слонка.

|| прым. вальдшнэпавы, ✂.

вальера, ✂, ж.

Абгароджаная пляцоўка для ўтрымання жывёлы, птушак (у заапарку і пад.).

|| прым. вальерны, ✂.

  • Вальернае ўтрыманне звяроў.

вальнаду́мец, ✂, м.

Той, хто вызначаецца вальнадумствам.

|| ж. вальнадумка, ✂.

вальнаду́мства, ✂, н.

Крытычныя або негатыўныя адносіны да існуючых парадкаў [спачатку да рэлігіі].

|| прым. вальнадумны, ✂.

  • В. настрой.