Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

высокі, .

  1. Вялікі па працягласці знізу ўверх або далёка размешчаны ў напрамку знізу ўверх; проціл. нізкі.

    • В. рост.
    • В. дом.
    • Высокія горы.
    • Жыць высока (прысл.).
    • В. лоб (вялікі).
  2. Значна большы за сярэднюю норму, за сярэдні ўзровень.

    • В. ціск крыві.
    • В. ўраджай.
    • Высокія тэмпы развіцця.
    • В. працэнт.
    • Высокая вада (на высокім узроўні).
  3. Выдатны па свайму значэнню, вельмі важны, пачэсны (кніжн.).

    • Высокая адказнасць.
    • В. гонар.
    • Высокая ўзнагарода.
    • В. госць.
  4. Поўны глыбокага значэння, незвычайны па свайму зместу (кніжн.).

    • Высокая ідэйнасць.
    • В. стыль.
  5. Вельмі добры.

    • Высокае майстэрства.
    • Кніга высокай вартасці.
    • Быць высокай думкі пра каго-н.
  6. Тонкі, гучны, які ўтвараецца ваганнямі вялікай частаты (пра гукі).

    • В. голас.
    • Высокая нота.

|| памянш. высокенькі, .

|| наз. вышыня, .

высоўны, .

Прыстасаваны для высоўвання.

  • Высоўная скрынка.

выспа, , ж.

Невялікі востраў, часцей пясчаны.

|| прым. выспенны, .

выспацца, ; зак.

Праспаўшы доўга, добра адпачыць.

|| незак. высыпацца, .

выспелы, .

Які добра выспеў.

  • В. гарбуз.

|| наз. выспеласць, .

выспець, ; зак.

Паспець, стаць спелым.

  • Садавіна выспела.
  • Выспеў план (перан.).

|| незак. выспяваць, .

выссаць, ; зак.

Ссаннем выцягнуць.

  • В. кроў з раны.

|| незак. высысаць, .

выставіцца, ; зак.

Выдацца ўперад, высунуцца.

  • В. з акна.

|| незак. выстаўляцца, .

выставіць, ; зак.

  1. Паставіць, вынесці за межы чаго-н.

    • В. вазоны з пакоя на балкон.
  2. Выняць устаўленае.

    • В. падвойныя рамы з акон.
  3. Выгнаць (разм.).

    • В. за дзверы свавольніка.
  4. Змясціць для агляду.

    • В. карціны на прагляд.
    • В. напаказ.
  5. Паставіць, размясціць (варту і пад.).

    • В. вартавых.
  6. Прапанаваць, вылучыць.

    • В. кандыдата.
  7. перан. Выказаць прапанову, патрабаванне.

    • В. ультыматум.
  8. перан. Паказаць у тым або іншым выглядзе.

    • В. на пасмешышча.
  9. Знайшоўшы, сабраўшы, даць для пэўнай мэты.

    • В. вялікую армію.
    • В. пачастунак.
  10. Напісаць, паставіць (афіц.).

    • В. вучням гадавыя адзнакі.

|| незак. выстаўляць, .

|| наз. выстаўленне, .

выстарацца, ; зак. (разм.).

Тое, што і расстарацца.