Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

абслуго́ўваць, ✂; незак.

  1. Выконваць работу, звязаную з задавальненнем чыіх-н. бытавых патрэб.

    • А. хворых.
    • А. пакупнікоў.
  2. Выконваць работу, звязаную з эксплуатацыяй машын, станкоў і пад.

    • А. некалькі станкоў.

|| зак. абслужыць, ✂.

|| наз. абслугоўванне, ✂.

абслу́хаць, ✂; зак.

Вызначыць на слых стан унутраных органаў.

  • А. хворага.

|| незак. абслухваць, ✂.

абсма́жыцца, ✂; зак.

Стаць абсмажаным.

  • Мяса абсмажылася.

|| незак. абсмажвацца, ✂.

абсма́жыць, ✂; зак.

Абпячы з усіх бакоў, падсмажыць.

  • А. качку.
  • А. кавалак мяса.

|| незак. абсмажваць, ✂.

|| наз. абсмажванне, ✂.

абсмакава́ць, ✂; зак.

Упадабаць што-н. па смаку.

  • Дзеці абсмакавалі мёд.

абсмакта́ць, ✂; зак.

  1. Пасмактаць з усіх бакоў.

    • А. цукерку.
  2. перан. Усебакова вывучыць, абдумаць; смакуючы, падрабязна расказаць аб чым-н. (разм.).

    • А. усё да дробязей.

|| незак. абсмоктваць, ✂.

абсмалі́цца, ✂; зак.

Тое, што і асмаліцца.

|| незак. абсмальвацца, ✂.

абсмяя́ць, ✂; зак.

Паказаць каго-, што-н. у смешным выглядзе; высмеяць.

Абсмяялі хлопца. А. сквапнасць.

|| незак. абсмейваць, ✂.

|| наз. абсмяянне, ✂.

абсо́хлы, ✂.

Які стаў сухім.

  • Абсохлае бервяно.

абсо́хнуць, ✂; зак.

Стаць сухім, высахнуць зверху.

  • Зямля абсохла.
  • Малако на губах не абсохла ў каго-н. (пра таго, хто яшчэ надта малады і нявопытны; разм.).

|| незак. абсыхаць, ✂.