Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прапарцыянальнасць, , ж.

  1. гл. прапарцыянальны.

  2. У матэматыцы: такая залежнасць паміж велічынямі, пры якой павелічэнне адной з іх цягне за сабой змяненне другой у столькі ж разоў.

    • Прамая п. (пры якой з павелічэннем адной велічыні другая павялічваецца).
    • Адваротная п. (пры якой з павелічэннем адной велічыні другая памяншаецца).

прапарцыянальны, .

  1. У матэматыцы: які знаходзіцца ў адносінах прапарцыянальнасці (у 2 знач.).

    • Прапарцыянальныя велічыні.
  2. Які знаходзіцца ў пэўных колькасных адносінах, адпаведнасці з чым-н.

    • Прапарцыянальнае прадстаўніцтва.
  3. Які мае правільныя прапорцыі (у 2 знач.), суразмерны.

    • П. склад цела.

|| наз. прапарцыянальнасць, .

прапаршчык, , м.

  1. Воінскае званне асоб, якія добраахвотна праходзяць службу звыш устаноўленага тэрміну, а таксама асоба, што носіць гэта званне.

  2. У царскай арміі: самы малодшы афіцэрскі чын, а таксама асоба ў гэтым чыне.

|| прым. прапаршчыцкі, .

прапарыцца, ; зак.

  1. Выпарыцца, папарыцца як належыць.

  2. Правесці які-н. час парачыся.

|| незак. прапарвацца, .

прапарыць, ; зак.

Выпарыць (у 1 знач.) як належыць, апрацаваць парай.

  • П. драўніну.

|| незак. прапарваць, .

|| наз. прапарванне, і прапарка, .

|| прым. прапарачны, .

прапасці, ; зак.

  1. Знікнуць невядома куды.

    • Дакументы прапалі.
    • Дзе ты на тыдзень прапаў? (не прыходзіў на працягу тыдня).
  2. Перастаць быць бачным ці чутным.

    • Коннік сеў на каня і прапаў з віду.
  3. Страціцца, знікнуць; загінуць, памерці.

    • Прапаў спакой, боль.
    • Гэты чалавек нідзе не прападзе.
  4. Прайсці без карысці, безвынікова.

    • Паўдня прапала.

|| незак. прападаць, .

  • Дзе наша не прападала! (гаворыцца, калі хто-н. ідзе на рызыку, спадзеючыся на ўдачу; разм,).

|| наз. прапажа, .

прапаўзці, ; зак.

  1. Прасунуцца паўзком куды-н., па чым-н., міма чаго-н.

    • П. па зямлі.
  2. Паўзком пераадолець якую-н. адлегласць.

    • П. некалькі метраў.

|| незак. прапаўзаць, .

прапахлы, .

Насычаны якім-н. пахам.

  • Прапахлае дымам адзенне.

прапахнуць, ; зак.

Насыціцца якім-н. пахам.

  • Рукі прапахлі смалой.

прапацелы, .

Насычаны потам.

  • Прапацелая кашуля.