прапасці, ​; зак.

  1. Знікнуць невядома куды.

    • Дакументы прапалі.
    • Дзе ты на тыдзень прапаў? (не прыходзіў на працягу тыдня).
  2. Перастаць быць бачным ці чутным.

    • Коннік сеў на каня і прапаў з віду.
  3. Страціцца, знікнуць; загінуць, памерці.

    • Прапаў спакой, боль.
    • Гэты чалавек нідзе не прападзе.
  4. Прайсці без карысці, безвынікова.

    • Паўдня прапала.

|| незак. прападаць, ✂.

  • Дзе наша не прападала! (гаворыцца, калі хто-н. ідзе на рызыку, спадзеючыся на ўдачу; разм,).

|| наз. прапажа, ✂.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)