Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пранцы, , н. (разм.).

Тое, што і сіфіліс.

праныра, , м.; , ж., (разм.).

Пранырлівы чалавек.

пранырлівы, (разм.).

Здольны ўсюды пранікаць, дзякуючы спрыту, хітрасці.

|| наз. пранырлівасць, .

пранюхаць, ; зак. (разм. неадабр.).

Тое, што і разведаць (у 1 знач.).

  • Пранюхаў, дзе можна пажывіцца.

|| незак. пранюхваць, .

праняцца, ; зак.

  1. Стаць насычаным чым-н.

    • Сцены праняліся вільгаццю.
  2. Глыбока пранікнуцца якім-н. пачуццём.

    • П. павагай да старэйшых.

|| незак. праймацца, .

праняць, ; зак.

  1. Прабраць, пранікнуць усярэдзіну.

    • Сырасць праняла мяне наскрозь.
    • Праняў холад.
  2. перан., каго. Моцна падзейнічаць на каго-н.

    • Нічым яго не проймеш.
    • Гэта гора праняло ўсіх да слёз.
  3. безас., каго. Пранесці (пра панос; разм.).

|| незак. праймаць, .

прапаведаваць, ; незак.

  1. Гаварыць пропаведзь (уст.).

  2. перан. Распаўсюджваць якое-н. вучэнне, погляды, думкі і пад. (кніжн.).

    • П. новыя ідэі.

прапаведнік, , м.

  1. Той, хто гаворыць пропаведзі.

  2. перан., чаго. Распаўсюджвальнік якога-н. вучэння, поглядаў, ідэй і пад. (кніжн.).

|| ж. прапаведніца, .

|| прым. прапаведніцкі, .

  • П. тон.

прапаганда, , ж.

Распаўсюджванне ў масах і растлумачэнне якіх-н. ідэй, ведаў, вучэння, поглядаў.

  • П. перадавых ідэй сучаснасці.

|| прым. прапагандысцкі, .

прапагандаваць, ; незак.

Займацца прапагандай чаго-н.

  • П. перадавы вопыт.