Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прамяністы, .

  1. Які свеціцца праменямі.

    • Прамяністае сонца.
    • Прамяністыя вочы (перан.).
  2. Які ўзнікае пры выпраменьванні якой-н. энергіі (спец.).

    • Прамяністая цеплыня.

|| наз. прамяністасць, .

прамяніцца, ; незак.

Тое, што і прамянець.

  • Праменяцца вочы.

прамяняць, ; зак.

  1. Тое, што і абмяняць.

    • П. быка на індыка (прымаўка пра абмен дрэннага на яшчэ горшае).
  2. Аддаць перавагу каму-, чаму-н.

    • Не прамяняю самасад ні на якія цыгарэты.

|| незак. праменьваць, .

прамяцца, ; зак. (разм.).

Прывесці сябе ў бадзёры стан, рухаючыся, прагульваючыся, размяцца.

|| незак. прамінацца, .

|| наз. прамінка, .

прамяць, ; зак. (разм.).

Даць размяцца, рухам прывесці ў нармальны стан (пасля ляжання, стаяння і пад.).

  • П. коней.
  • П. ногі.

|| незак. прамінаць, .

|| наз. прамінка, .

прамяшаць, ; зак.

  1. Добра размяшаць.

    • П. вуголле ў печы.
  2. Правесці які-н. час, мяшаючы што-н.

|| незак. прамешваць, .

пранасіцца, ; зак.

  1. Прабыць у носцы які-н. час.

    • Боты пранасіліся доўга.
  2. Знасіцца да дзірак.

    • Пінжак пранасіўся на локцях.

|| незак. праношвацца, .

пранасіць, ; зак.

  1. Правесці які-н. час, носячы каго-, што-н. або ўжываючы ў носцы што-н.

  2. што. Знасіць да дзірак.

    • П. падэшвы наскрозь.

|| незак. праношваць, .

пранесці, ; зак.

  1. Несучы каго-, што-н., прайсці (якую-н. адлегласць, на працягу якога-н. часу).

    • П. груз на сабе ўсю дарогу.
  2. Несучы, прайсці з кім-, чым-н. міма каго-, чаго-н.

    • П. сцяг міма трыбуны.
    • П. праз усё жыццё што-н. (перан. на ўсё жыццё захаваць у свядомасці; кніжн.).
  3. перан., безас., што. Пра небяспеку, бяду: мінуць (разм.).

    • Думаў, бацькі будуць лаяцца, аж пранесла.
    • Бяду пранесла.
  4. Унесці, даставіць куды-н. несучы.

    • П. шафу праз дзверы.
  5. безас., каго (што). Тое, што і праслабіць (разм.).

    • Ад кіслых ягад можа п.

|| незак. праносіць, .

|| наз. пранос, .

|| прым. праносны, .

пранесціся, ; зак.

  1. Хутка праехаць, прабегчы і пад. куды-н. або міма каго-, чаго-н.

    • Міма нас пранеслася легкавая машына.
    • Маланкай пранеслася здагадка (перан. імгненна ўзнікла, прамільгнула).
  2. перан. Хутка прайсці, мінуць.

    • Дзяцінства пранеслася.
  3. перан. Хутка распаўсюдзіцца.

    • Хутка пранеслася чутка.

|| незак. праносіцца, .