Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

цымбаліст, ✂, м.

Музыкант, які іграе на цымбалах.

|| ж. цымбалістка, ✂.

цымбалы, ✂.

Народны музычны інструмент у выглядзе трапецападобнай скрынкі з металічнымі струнамі, па якіх удараюць драўлянымі малаточкамі.

|| прым. цымбальны, ✂.

  • Цымбальныя струны.

цымус, ✂, м.

  1. Аб вельмі прыгожым, вельмі цікавым, найлепшым (разм.).

  2. Салодкая страва з тушанай морквы.

  3. Што-н. вельмі істотнае, значнае (разм.).

    • У гэтай карціне увесь ц.

|| прым. цымусны, ✂.

цынга, ✂, ж.

Хвароба, выкліканая недахопам вітамінаў у арганізме, выражаецца разрыхленнем і крыватачывасцю дзяснаў, агульнай слабасцю і пад.

|| прым. цынготны, ✂.

цынізм, ✂, м.

Пагардлівыя адносіны да агульнапрынятых норм маралі; бессаромнасць, нахабства.

цынік, ✂, м.

Цынічны чалавек.

цынічны, ✂.

Поўны цынізму, бессаромны.

  • Ц. жэст.

|| наз. цынічнасць, ✂.

цынія, ✂, ж.

Травяністая дэкаратыўная расліна сямейства складанакветкавых з буйнымі яркімі кветкамі.

  • Расквітнелі цыніі і флоксы.

|| прым. цыніевы, ✂.

цынк, ✂, м.

Хімічны элемент, коўкі метал сінявата-белага колеру.

|| прым. цынкавы, ✂.

цынкаваць, ✂; незак. (спец.).

Пакрываць слоем цынку паверхню металічных вырабаў для аховы ад карозіі.

|| зак. ацынкаваць, ✂.

|| наз. цынкаванне, ✂.