Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

спажывальнік, , м.

Тое, што і спажывец.

|| ж. спажывальніца, .

|| прым. спажывальніцкі, .

спажываць, ; незак.

  1. Выкарыстоўваць як ежу.

    • С. мяса.
  2. Выкарыстоўваць, расходаваць для сябе.

|| зак. спажыць, .

|| наз. спажыванне, .

  • Тавары народнага спажывання.

спажывец, , м.

  1. Асоба або арганізацыя, якія спажываюць прадукцыю чыёй-н. вытворчасці.

    • Тавары для масавага спажыўца (для масавага пакупніка).
  2. перан. Той, хто імкнецца да задавальнення толькі сваіх патрэб (неадабр.).

|| прым. спажывецкі, .

  • Спажывецкая кааперацыя.

спажывецкі, .

  1. гл. спажывец.

  2. перан. Характэрны для чалавека, які стараецца задаволіць толькі ўласныя патрэбы (неадабр.).

    • Спажывецкія адносіны да жыцця.

спажытак, , м.

  1. Тое, што служыць для харчавання, для ежы, а таксама рэчы, якімі карыстаюцца; маёмасць.

  2. перан. Карысць, каштоўнасць.

    • С. ад кветак вялікі.
  3. Карыстанне.

    • Аддаць людзям на с.

спажыўны, .

  1. Прызначаны для яды, спажывання.

    • Спажыўныя расліны.
  2. Тое, што і пажыўны.

|| наз. спажыўнасць, .

спазма, , ж.

Сутарга, сутаргавае скарачэнне мышцаў.

  • Спазмы ў горле.

|| прым. спазматычны, і спастычны, .

спазнацца, ; зак. (разм.).

  1. Здружыцца; блізка сысціся.

    • Нашы дзеці спазналіся ў школе.
  2. з чын. Сутыкнуцца з чым-н., зведаць што-н.

    • С. з цяжкім жыццём.

|| незак. спазнавацца, .

спазнаць, ; зак.

  1. Засвоіць, асэнсаваць з’явы рэчаіснасці, атрымаць уяўленне.

    • С. законы развіцця грамадства.
    • С. ісціну.
  2. Набыць веды ў чым-н., пазнаць што-н.

    • С. устройства агрэгата.
  3. і з дадан. сказам. Зазнаць, зведаць што-н. на ўласным вопыце, перажыць што-н.

    • С. нягоды і пакуты.
    • С., што такое вайна.

|| незак. спазнаваць, .

|| наз. спазнаванне, .

спазненне, , м.

Прыход, наступленне чаго-н. пазней устаноўленага часу.

  • Прыйсці на работу са спазненнем.
  • Цягнік прыйшоў са спазненнем.