Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

скалыхнуцца, ✂; зак.

  1. Зварухнуцца, захістацца.

    • Паверхня вады скалыхнулася.
    • Калыска скалыхнулася (гайданулася з боку ў бок).
  2. перан. Узрушыцца, захвалявацца, прыйсці ў рух.

    • Бач, ад песні яго скалыхнуўся народ.

скалыхнуць, ✂; зак.

  1. Зварухнуць, захістаць, заставіць калыхацца.

    • Вецер скалыхнуў жыта.
    • С. калыску (гайдануць 3 боку ў бок).
  2. перан. Усхваляваць, узрушыць; парушыць спакой.

    • Навіна скалыхнула народ.

скальны, ✂.

Камяністы, які складаецца з каменных горных парод (спец.).

  • С. грунт.
  • Скальныя работы (у камяністым грунце).

скальп, ✂, м.

Зрэзаная з галавы скура з валасамі.

  • Зняць с.

скальпаваць, ✂; зак. і незак.

Зняць (знімаць) скальп.

|| наз. скальпаванне, ✂.

|| зак. аскальпаваць, ✂.

скальпель, ✂, м.

Невялікі хірургічны нож.

○

  • Светлавы скальпель (спец.) — лазерны прамень, які выкарыстоўваецца ў хірургіі для рассячэння тканак.

|| прым. скальпельны, ✂.

скамароства, ✂, н.

  1. Занятак, прафесія скамарохаў.

  2. Блюзнерства, крыўлянне, камедыянцтва (разм. неадабр.).

|| прым. скамарошскі, ✂.

  • Скамарошскае выступленне.

скамарох, ✂, м.

  1. У Старажытнай Русі: спявак-музыкант, вастраслоў і акрабат.

  2. перан. Пра несур’ёзнага чалавека, які пацяшае іншых сваімі камедыянцкімі, штукарскімі выхадкамі (разм. неадабр.).

|| прым. скамарохаў, ✂.

скамарошнічаць, ✂; незак. (разм.).

Паводзіць сябе несур’ёзна, як скамарох; крыўляцца.

|| наз. скамарошнічанне, ✂.

скамянеласць, ✂, ж.

  1. гл. скамянелы.

  2. Выкапнёвыя рэшткі арганізмаў — скамянелая жывёліна, расліна або якая-н. частка іх.

    • Знайсці с.