Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рэвізія, , ж.

  1. Абследаванне чыёй-н. дзейнасці для ўстанаўлення правільнасці і законнасці дзеянняў.

    • Р. магазіна.
  2. Перагляд чаго-н. з мэтай унясення карэнных змен (кніжн.).

    • Р. поглядаў, вучэння.
  3. У Расіі ў 18 — 1-й палове 19 ст.: перапіс падатковага насельніцтва для налічэння падатку.

|| прым. рэвізійны, і рэвізскі, .

  • Рэвізійная камісія.
  • Рэвізскія казкі.

рэвізіянізм, , м.

Абазначэнне ідэйна-палітычных і навуковых кірункаў, якія пераглядаюць прынцыпы і палажэнні якой-н. тэорыі, канцэпцыі, вучэння.

|| прым. рэвізіянісцкі, .

рэвізіяніст, , м.

Паслядоўнік рэвізіянізму.

|| прым. рэвізіянісцкі, .

рэвізор, , м.

  1. Службовая асоба, ўпаўнаважаная рабіць рэвізію (у 1 знач.).

  2. У асобных галінах чыгуначнай службы: тое, што і кантралёр.

    • Р. руху.
    • Дарожны р.

|| прым. рэвізорскі, .

рэвю, нескл., н.

Тэатральны агляд — прадстаўленне з паасобных сцэн, эпізодаў і нумароў.

  • Музычнае р.

рэгалія, , ж.

  1. Прадмет, які з’яўляецца знакам манархічнай улады, напр. карона, скіпетр (уст.).

    • Царскія рэгаліі.
  2. звычайна мн. Ордэн, знак узнагароды (уст. і разм.).

    • Прыйсці пры ўсіх рэгаліях.

рэгата, , ж.

Буйное спаборніцтва спартыўных суднаў.

  • Парусная р.

рэгбі, нескл., н.

Спартыўная камандная гульня, якая заключаецца ў тым, што ігракі стараюцца закінуць вялікі авальны мяч у вароты саперніка або ўбегчы туды з мячом, а таксама адпаведны від спорту.

|| прым. рэгбійны, .

рэгбіст, , м.

Спартсмен, які займаецца рэгбі.

рэгенерацыя, , ж. (спец.).

  1. Ператварэнне шляхам пэўных аперацый адпрацаваных прадуктаў у зыходныя прадукты для паўторнага іх выкарыстання.

    • Р. адпрацаваных масел.
  2. Награванне газу і паветра, што паступаюць у печ, адпрацаванымі прадуктамі гарэння.

  3. Аднаўленне арганізмам утрачаных або пашкоджаных органаў, тканак, клетак, а таксама аднаўленне цэлага арганізма з яго часткі.

    • Р. хваста яшчаркі.

|| прым. рэгенерацыйны, і рэгенератыўны, .