Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прэс-служба, , ж.

Аддзел збору і апрацоўкі інфармацыі па матэрыялах друку.

прэс-цэнтр, , м.

Аддзел інфармацыйнага і арганізацыйнага абслугоўвання журналістаў (на кангрэсах, фестывалях і пад.).

прэтэндаваць, ; незак.

  1. Заяўляць прэтэнзію, разлічваць на што-н., дабівацца чаго-н.

    • П. на кіруючую пасаду.
  2. Лічыць сябе ўладальнікам якіх-н. дадатных якасцей, жадаць, каб іх прызналі іншыя.

    • П. на інтэлігентнасць.

прэтэндэнт, , м.

Асоба, якая прэтэндуе на што-н.

  • П. на вакантную пасаду.

|| ж. прэтэндэнтка, .

|| прым. прэтэндэнцкі, .

прэтэнзія, , ж.

  1. Прад’яўленне сваіх правоў на валоданне кім-, чым-н., атрыманне чаго-н.

    • П. на спадчыну.
  2. Паводзіны таго, хто жадае прызнання за ім якіх-н. добрых якасцей, якія ён сабе прыпісвае.

    • Чалавек з прэтэнзіямі.
    • П. на элегантнасць.

  • Быць у прэтэнзіі на каго — адчуваць незадаволенасць, крыўду ў адносінах да каго-н.

|| прым. прэтэнзійны, .

  • Прэтэнзійная заява.

прэтэнцыёзны, (кніжн.).

  1. З прэтэнзіямі (у 2 знач.).

    • Прэтэнцыёзныя паводзіны.
  2. Які прэтэндуе на арыгінальнасць, вычварны.

    • Прэтэнцыёзна (прысл.) апранацца.

|| наз. прэтэнцыёзнасць, .

прэфект, , м.

  1. У старажытным Рыме: назва розных адміністрацыйных, судовых або ваенных пасад, а таксама асоб, што займаюць адпаведныя пасады.

  2. У Францыі і некаторых іншых краінах: асоба, якая стаіць на чале дэпартамента, акругі.

  3. У некаторых краінах: начальнік гарадской паліцыі.

прэфектура, , ж.

  1. У Рымскай імперыі: адміністрацыйная адзінка.

  2. У Францыі і некаторых іншых краінах: службовы апарат прэфекта (у 2 знач.).

  3. У Францыі і некаторых іншых краінах: канцылярыя прэфекта (у 2 і 3 знач.).

  4. У Японіі, Марока і некаторых іншых краінах: адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка.

|| прым. прэфектурны, .

прэферанс, , м.

Род картачнай гульні.

прэфікс, , м.

У граматыцы: прыстаўка (у 2 знач.).

|| прым. прэфіксальны, .

  • П. спосаб утварэння слоў.