прэфект назоўнік | мужчынскі род

  1. У старажытным Рыме: назва розных адміністрацыйных, судовых або ваенных пасад, а таксама асоб, што займаюць адпаведныя пасады.

  2. У Францыі і некаторых іншых краінах: асоба, якая стаіць на чале дэпартамента, акругі.

  3. У некаторых краінах: начальнік гарадской паліцыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)