Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

метранпаж, , м. (спец.).

Старшы наборшчык друкарні, які вярстае набор у старонкі або кіруе такой вёрсткай.

метрапалітэн, , м.

Гарадская электрычная падземная, наземная або надземная чыгункі.

|| прым. метрапалітэнны, і метрапалітэнаўскі, .

метраполія, , ж.

Дзяржава ў адносінах да калоній, якімі яна валодае.

метрдатэль, , м.

Распарадчык у рэстаране, які кіруе працай афіцыянтаў.

метро, нескл., н.

  1. Тое, што і метрапалітэн.

  2. Станцыя метрапалітэна (разм.).

    • Сустрэцца каля м.

метролаг, , м.

Спецыяліст у галіне метралогіі.

метроўка, , ж. (разм.).

  1. Мерка (звычайна двухметровая), пры дапамозе якой падлічваюць што-н. у метрах.

  2. Пра дровы, дошкі і пад. даўжыню ў адзін метр.

    • Дошка-м.

метрыка1, , ж.

Вучэнне аб вершаскладанні і вершаваных размерах, а таксама самі вершаваныя размеры.

|| прым. метрычны, .

метрыка2, , ж.

Выпіска з метрычнай кнігі аб даце нараджэння.

|| прым. метрычны, .

  • Метрычнае пасведчанне.
  • Метрычная кніга (кніга, у якую запісваюць даныя аб нованароджаным).

метрычны, .

Які мае адносіны да дзесятковай сістэмы мер і вагі, у аснову якой пакладзены адзінкі вымярэння — метр і кілаграм.

  • Метрычная сістэма мер.