Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

колкі2 прым.

Які лёгка колецца.

  • Колкія дровы.

|| наз. колкасць, .

колькасць, , ж.

  1. Катэгорыя, якая характарызуе прадметы і з’явы навакольнага свету з боку велічыні, аб’ёму, ліку, ступені развіцця, тэмпаў змянення і інш. (выкарыстоўваецца ва ўзаемадзеянні з катэгорыяй якасці).

    • Пераход колькасці ў якасць.
  2. Велічыня, лік.

    • Вялікая к.дрэў у парку.
    • К. ападкаў за суткі.

|| прым. колькасны, .

колькі, , займ. і колькі, прысл.

  1. займ. і прысл., пытальныя. Абазначае пытанне пра колькасць чаго-н.: якая колькасць? як многа?

    • К. часу?
    • К. табе гадоў?
    • К. каштуе часопіс?
  2. займ. і прысл., азначальныя. У клічных сказах абазначае вялікую колькасць чаго-н.

    • К. зорак на небе!
    • К. радасці!
  3. прысл. меры і ступені. Абазначае меру і ступень чаго-н.

    • К. таго дня зімою.
    • К. еду, а канца ўсё няма.
  4. займ. і прысл., адносныя. Ужыв. як злуч. сл.

    1. у даданых дапаўняльных сказах.
      • Дзеці дрэнна адчуваюць, к. праходзіць часу;
    2. у даданых азначальных сказах і сказах меры і ступені.
      • Буду працаваць, к. дазволіць здароўе.
  5. у знач. ліч. Выражае няпэўную колькасць, некалькі (разм.).

    • Палажы у сумку к. яблыкаў.
    • Хвілін праз к. пачнецца перадача пра дэманстрацыю.

  • Колькі лет, колькі зім! (разм.) — прывітанне пры сустрэчы людзей якія даўно не бачыліся.

  • Колькі ёсць духу (сілы) (разм.) —

    1. вельмі хутка (бегчы, ехаць);

    2. вельмі моцна (крычаць, клікаць на дапамогу).

колькі-небудзь.

  1. займ., прысл. Некалькі, няпэўная колькасць.

    • Пазыч колькі-небудзь рублёў.
  2. прысл. неазначальнае. У якой меры, ступені, наколькі.

    • Ты хоць колькі-небудзь думай над сваімі ўчынкамі.

кольт, , м.

Рэвальвер (а таксама кулямёт або іншая стралковая зброя) асобай сістэмы.

кольца, , н.

  1. Прадмет, звычайна металічны, які мае форму вобада, абруча, акружнасці.

    • Кольцы дроту.
    • Гімнастычныя кольцы.
  2. Тое, што мае форму такога прадмета.

    • Кольцы дыму.

кольчаты, .

Які складаецца з кольцаў.

  • К. ланцуг.
  • Кольчатыя чэрві.

колючы, .

  1. Такі, якім можна ўкалоць, пракалоць што-н.

    • Колючая зброя.
  2. Які стварае адчуванне ўколу (уколаў).

    • К. боль.

ком, , м.

Круглаваты, звычайна зацвярдзелы кавалак якога-н. мяккага, рыхлага рэчыва, а таксама пра што-н. скамечанае, скручанае.

  • К. зямлі.
  • К. цеста.
  • К. паперы.
  • Згарнуць посцілку ў к.
  • К. у горле, падкаціўся (падступіў) да горла (перан. пра спазмы ў горле пры адчуванні моцнай крыўды; разм.).

кома, , ж. (спец.).

Вельмі цяжкі стан, які пагражае смерцю і характарызуецца парушэннем усіх функцый арганізма.

  • Знаходзіцца ў коме.

|| прым. каматозны, .

  • К. стан.