Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

дыктат, ✂, м.

Патрабаванне, якое прадыктавана адным, больш моцным бокам для абавязковага выканання другім, слабейшым бокам.

  • Палітыка дыктату.

|| прым. дыктатны, ✂.

дыктатар, ✂, м.

  1. Правіцель, які карыстаецца неабмежаванай уладай.

  2. перан. Той, хто паводзіць сябе ў адносінах іншых уладарна і нецярпіма.

|| прым. дыктатарскі, ✂.

дыктатура, ✂, ж.

Дзяржаўная ўлада, якая апіраецца на сілу пануючага класа. Дыктатура пралетарыяту — у Расіі: абвешчаная партыяй бальшавікоў улада рабочага класа.

дыктафон, ✂, м. (спец.).

Прыбор для запісу і ўзнаўлення вуснай мовы.

|| прым. дыктафонны, ✂.

дыктоўка, ✂, ж.

  1. гл. дыктаваць.

  2. Тое, што і дыктант (разм.).

дыкцыя, ✂, ж.

Вымаўленне, ступень выразнасці ў вымаўленні слоў і складоў пры дэкламацыі, спяванні.

  • Добрая д.

|| прым. дыкцыйны, ✂.

дылема, ✂, ж.

  1. Палемічны доказ з двума прапанаванымі процілеглымі палажэннямі, якія выключаюць магчымасць трэцяга (спец.).

  2. Становішча, пры якім выбар аднаго з двух супрацьлеглых рашэнняў аднолькава цяжкі (кніжн.).

    • Стаяць перад складанай дылемай.

дылер, ✂, м. (спец.).

Асоба, фірма, банк, што займаюцца перапродажам тавараў, купляй-продажам каштоўных папер, валюты і пад. і дзейнічаюць за свой кошт і ад свайго імя.

|| прым. дылерскі, ✂.

дылетант, ✂, м.

Той, хто займаецца навукай ці мастацтвам без спецыяльнай падрыхтоўкі, маючы толькі павярхоўнае ўяўленне аб прадметах свайго занятку.

  • Д. у музыцы.
  • Д. у мовазнаўстве.

|| ж. дылетантка, ✂.

|| прым. дылетанцкі, ✂.

дылетантызм, ✂ і дылетанцтва, ✂, н.

Дылетанцкія адносіны да таго, што патрабуе спецыяльных прафесійных ведаў.