Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

укладальнік, , м.

Той, хто ўкладае (гл. укласці 2) што-н.

  • У слоўніка.
  • У. хрэстаматыі (аўтар, які падбірае тэксты).

|| ж. укладальніца, .

|| прым. укладальніцкі, .

укладанне, , н.

  1. гл. укласці ​1.

  2. Укладзеная сума грошай; укладзены прадмет.

    • Капітальныя ўкладанні.
    • Бандэроль з цэнным укладаннем.

укладачны, .

Які прызначаны, служыць для ўкладкі (у 1 знач.).

  • Укладачная машына.

укладка, , ж.

  1. гл. укласці ​1.

  2. Тое, што складзена, укладзена ў пэўным парадку.

    • Прыгожая ў. валасоў.

укладны, .

  1. Здольны ўкладвацца, зроблены для ўкладкі (у 1 знач.).

    • Стол з укладнымі дошкамі.
    • У. ліст.
  2. Які мае адносіны да ўкладання грошай, укладу 2 (у 1 знач.).

    • Укладныя аперацыі.

укладчык1, , м.

Уладальнік грашовага ўкладу.

|| ж. укладчыца, .

укладчык2, , м.

Рабочы, які займаецца ўкладваннем, укладкай чаго-н.

  • У. рэек.

|| ж. укладчыца, .

укладыш, , м.

Тое, што ўкладзена ў што-н. (напр., укладны ліст, кавалак чаго-н. і пад.).

укласці1, ; зак.

  1. Прымусіць легчы, надаць каму-н. ляжачае становішча.

    • У. ў ложак.
    • У. спаць.
  2. Пакрыць чым-н. на якой-н. прасторы.

    • У. дарожку каменнем.
  3. Палажыць у пэўным парадку.

    • У. рэйкі.
    • У. снапы на таку ў адзін рад.
    • У. валасы (зрабіць прычоску).
  4. Палажыць, змясціць унутр.

    • У. пісьмо ў канверт.
    • У. душу ў што-н. (перан.).
  5. Змясціць у якое-н. прадпрыемства (сродкі, грошы).

    • У. капітал у цяжкую прамысловасць.
  6. перан. Тое, што і забіць (у 1 знач.; разм.).

    • У. звера на месцы.

|| незак. укладаць, і укладваць, .

|| наз. укладанне, , укладванне, і укладка, .

укласці2, ; зак.

Стварыць, напісаць што-н., падабраўшы і аб’яднаўшы якія-н. матэрыялы.

  • У. слоўнік.
  • У. зборнік практыкаванняў.

|| незак. укладаць, .

|| наз. укладанне, .