Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

праляцець, ; зак.

  1. Лецячы, перамясціцца на якую-н. адлегласць.

    • П. семсот кіламетраў.
  2. Лецячы, прамінуць што-н.

    • Самалёт праляцеў горы.
  3. Хутка праехаць, прайсці, мінуць (разм.).

    • Праляцеў кур’ерскі поезд.
    • Незаўважна праляцеў адпачынак.
  4. перан. Мільгануць, пранесціся (разм.).

    • Маланкай праляцела думка.

|| незак. пралятаць, .

|| наз. пралёт, .

прам...

Першая частка складаных слоў у знач.:

  • 1) які мае адносіны да прамысловасці, напр. прамтавары;
  • 2) які мае адносіны да промыслу, напр. прамкааперацыя.

прама, прысл.

  1. прысл. Па прамой лініі, у прамым кірунку.

    • Прайсці п.
  2. прысл. Зараз ж., непасрэдна, адразу.

    • Пачаць гаварыць п. з парога.
    • Трапіць п. ў цэль.
  3. прысл. Адкрыта, шчыра.

    • Адказаць п.
  4. часц. У спалуч. з прыназ. надае ім большую дакладнасць і канкрэтнасць; проста.

    • Сустрэцца з кім-н. п. ў дзвярах.

прама...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  • 1) з прамым (у 1 знач.), напр. прамабортны, прамадзюбы, прамазубы, прамакрылы;
  • 2) прамы (у 1 знач.), напр. прамаезджы, прамаідучы, праманакіраваны, прамарослы.

прамавугольнік, , м.

Прамавугольны чатырохвугольнік.

прамавугольны, .

Які мае прамы вугал ці прамыя вуглы.

прамазаць, ; зак.

Змазаць, намазаць усюды, старанна.

  • П. усе часткі машыны.

|| незак. прамазваць, .

прамакальны, :

  • прамакальная папера — папера, якая ўбірае ў сябе вільгаць і ўжыв. для высушвання напісанага чарнілам.

прамакатка, , ж. (разм.).

Прамакальная папера.

прамакаць, ; незак.

  1. гл. прамокнуць.

  2. Прапускаць цераз сябе вільгаць, сырасць.

    • Прарызінены плашч не прамакае.