прама, прысл.

  1. прысл. Па прамой лініі, у прамым кірунку.

    • Прайсці п.
  2. прысл. Зараз ж., непасрэдна, адразу.

    • Пачаць гаварыць п. з парога.
    • Трапіць п. ў цэль.
  3. прысл. Адкрыта, шчыра.

    • Адказаць п.
  4. часц. У спалуч. з прыназ. надае ім большую дакладнасць і канкрэтнасць; проста.

    • Сустрэцца з кім-н. п. ў дзвярах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)