Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

праліўны, ✂:

  • праліўны дождж — вельмі моцны дождж.

праліцца, ✂; зак.

Пацячы, паліцца.

  • Праліўся дождж.
  • Колькі там слёз пралілося (перан.; высок.).

|| незак. пралівацца, ✂.

пралічыцца, ✂; зак.

  1. Памыліцца ў падліках.

    • П. на сто рублёў.
  2. Памыліцца ў меркаваннях, планах.

    • Вораг пралічыўся.

|| незак. пралічвацца, ✂.

пралля, ✂, ж.

Жанчына, якая займаецца ручным прадзеннем.

пралог, ✂, м.

Уступная частка літаратурнага, тэатральнага або музычнага твора.

|| прым. пралогавы, ✂.

пралом, ✂, м.

  1. гл. праламаць.

  2. Адтуліна, праламанае месца.

    • Праломы ў сценах.

|| прым. праломны, ✂.

пральны, ✂.

Звязаны з мыццём бялізны.

  • П. парашок.
  • Пральная машына.

пральня, ✂, ж.

Памяшканне, а таксама грамадскае прадпрыемства для мыцця бялізны.

  • Фабрыка-п.

праляжаць, ✂ і пралежаць, ✂; зак.

  1. Прабыць які-н. час лежачы.

    • П. увесь дзень у ложку.
  2. Прабыць які-н. час у адным і тым жа становішчы, без руху, без выкарыстання.

    • Рукапіс праляжаў (-лежаў) паўгода ў выдавецтве.
  3. Атрымаць пролежань на якой-н. частцы цела, адлежаць (разм.).

    • П. бакі.

|| незак. пралежваць, ✂.

пралятаць, ✂ і пралётаць, ✂; зак.

Правесці які-н. час лятаючы.

  • П. на самалёце цэлы дзень.