Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

шархацець, ; незак. (разм.).

Утвараць шорхат, шум, шапацець.

  • Пад нагамі шархаціць кара.

|| наз. шархаценне, .

шархебель, , м.

Вузкі рубанак з паўкруглым лязом для першаснай грубай апрацоўкі драўніны.

|| прым. шархебельны, .

шаршатка, , ж.

Тоўстая і доўгая іголка.

  • Сшываць пасак шаршаткай.

|| прым. шаршатачны, .

шарык, , м.

  1. гл. шар.

  2. Састаўны элемент крыві.

    • Белыя і чырвоныя крывяныя шарыкі.

шарыкавы, .

Забяспечаны прыстасаваннем у выглядзе шарыка, з шарыкамі.

  • Ш. падшыпнік.
  • Шарыкавая ручка (з маленькім шарыкам для падачы чарнільнай масы).

шарыкападшыпнік, , м.

Шарыкавы падшыпнік.

|| прым. шарыкападшыпнікавы, .

шарыят, , м.

Звод мусульманскіх рэлігійных, юрыдычных, бытавых правіл, заснаваных на Каране.

шарэнга, , ж.

Ваенны строй, у якім людзі стаяць адзін каля аднаго на адной лініі.

  • Выстраіцца ў дзве шарэнгі.
  • Першая ш.

|| прым. шарэнгавы, .

шарэць, ; незак.

  1. Станавіцца шэрым, шарэйшым.

  2. Віднецца (пра што-н. шэрае).

  3. безас. Світаць або змяркацца.

|| зак. пашарэць, .